13.12.2024г. Абмеркаванне “Што цікавае чыталі?”

У філіяле «Старадварэцкая сельская бібліятэка» на заключнай у бягучым годзе сустрэчы аматарскага аб’яднання “ Вяскоўцы” удзельніцы гутарылі аб цікавых кнігах. Абмеркаванне “Што цікавае чыталі?” прайшло за кубачкам гарбаты і салодкімі пачастункамі. Жанчыны падзяліліся сваімі прыхільнасцямі: нехта ўпадабаў раманы А. Тамонікава, іншыя з цікавасцю чытаюць В.Маслюкову, а заўсёднік бібліятэкі Святлана Міхайлаўна аддае перавагу беларускай ваеннай прозе. Пасля паведамлення бібліятэкара ўдзельніцы выбралі кнігі з паліцы “Сацыяльна значная літаратура”.