13.12.2024г. Прэзентацыя кніжнай фота-выставы “Урокі памяці” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

13.12.2024г. Прэзентацыя кніжнай фота-выставы “Урокі памяці”

   У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла прэзентацыя кніжнай фота-выставы “Урокі памяці”, да Дня памяці ахвяр генацыду. На яе былі запрошаны вучні старэйшых класаў. Тэма генацыду беларускага народа не губляе сваёй актуальнасці, а маладому пакаленню неабходна зберагчы праўду аб той страшнай вайне, каб умацоўваць адзінства нашай краіны, не дапусціць праяўленне нацызму ў любой форме яго праяўлення. Старшакласнікі з цікавасцю слухалі бібліятэкара, якая ў сваю чаргу пазнаёміла з літаратурай аб генацыдзе на кніжнай выставе “Урокі памяці”. Асаблівую ўвагу звярнулі на кнігу “Срока давности не имеют… Преступления фашизма против народов Советского Союза в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг.”, якая нядаўна паступіла ў бібліятэку ў рамках праекта “Бібліятэка Саюзнай дзяржавы” і ўжо карыстаецца попытам сярод чытачоў. Вучні зачыталі зварот Прэзідэнтаў: Расійскай Федэрацыі — У. Пуціна і Рэспублікі Беларусь — А. Лукашенкі да чытачоў. Шмат цікавай і карыснай інфармацыі атрымалі прысутныя падчас сустрэчы, якая прайшла ў форме дыялога.

Прокрутить вверх