14.12.2024г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка”: гульня “Што? Дзе? Калі?”

14 снежня ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка”: гульня “Што? Дзе? Калі?” . Інтэлектуальныя гульні — гэта добры спосаб праверыць не толькі свае веды, але і гнуткасць розуму, хуткасць мыслення і здольнасць знаходзіць нестандартныя рашэнні ў звычайных сітуацыях. Акрамя таго, гэта яшчэ спосаб добра правесці час, пагутарыць, сустрэцца з сябрамі. Усяго  ўдзельнікам неабходна было пераадолець 14 сектараў, гэта значыць адказаць на 14 пытанняў розных па тэматыцы і накіраванасці. Усе ўдзельнікі гульні — пераможцы!