15.12.2024г. Аперацыя “Упрыгожым бібліятэку да Новага года”

15 снежня ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла аперацыя “Упрыгожым бібліятэку да Новага года”. Набліжаецца Новы год — свята, любімае з дзяцінства! Паўсюль пануе перадсвяточная мітусня, а ў паветры лунае чаканне цуду. Кожная бібліятэка гэтымі днямі па-свойму рыхтуецца да свята і прыдумляе, як павіншаваць сваіх чытачоў і падарыць атмасферу свята. Юныя чытачы нашай бібліятэкі сваімі рукамі вырабілі ажурныя аб’ёмныя сняжынкі-пушынкі і ўпрыгожылі імі бібліятэку, ёлку прыбралі цацкамі і мішурой, а вокны распісалі рознымі выцінанкамі. Прыходзьце ў бібліятэку па добрую кнігу і навагодні настрой!