18.12.2024г. Вусны часопіс “Прафілактыка СНІД / ВІЧ”.

Мы жывем ў вялізным і прыгожым свеце. У свеце, дзе столькі магчымасцей адкрыта для чалавека. Але гэты свет поўны спакусы, ёсць тое, што можа змяніць гэты свет і ператварыць яго ў пакуты. Жыццё становіцца пакутлівым для самога чалавека і для яго блізкіх. Мы гаворым пра шкодныя звычкі, пра маральную распусту, якія могуць прывесці да непапраўных наступстваў для чалавека. Адным са злабадзённых праблем нашага грамадства гэта з’яўляецца СНІД.

18 снежня бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правяла для вучняў 8 класа мясцовай школы вусны часопіс “ПрафілактыкаСНІД / ВІЧ”. Падчас мерапрыемства падлеткі даведаліся пра прафілактыку ВІЧ-інфекцыі і пра тое, наколькі важная ў жыцці прыхільнасць здароваму ладу жыцця. У гульнявой форме замацавалі веды аб тым, як і пры якіх абставінах можна заразіцца СНІДам.