20.12.2024г. Час цікавых сустрэч “Навагодні БУМ” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

20.12.2024г. Час цікавых сустрэч “Навагодні БУМ”

Час цікавых сустрэч “Навагодні БУМ” сабраў чытачоў 20 снежня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” каб весела пабавіць час. Навагоднія мерапрыемствы заўсёды прыносяць дзецям радасць. Яны з задавальненнем адгадвалі навагоднія загадкі, спявалі вясёлыя песні, дзяліліся з сябрамі: чаго яны чакаюць ад надыходзячага года. На кніжнай выставе “Сустрэнем разам Новы год” можна было  знайсці для сябе навагодні твор: верш альбо невялічкі расказ, каб падрыхтавацца да сустрэчы з Дзедам Марозам. Мерапрыемства прайшло святочна, весела і задорна.

Прокрутить вверх