21.12.2024г. Вясёлы калейдаскоп па казках “Зімовыя прыгоды”

21 снежня ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў вясёлы калейдаскоп па казках “Зімовыя прыгоды”. Прысутныя ўспомнілі вядомыя і любімыя творы пра Дзеда Мароза і Снягурку, рускія народныя казкі. Дзеці таксама ўспомнілі вядомыя ім казкі пра зіму і пералічылі казачных персанажаў зімовых казак. Затым рабяты адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны , разгадвалі зімовыя загадкі, выпраўлялі  памылкі ў назве казак. Усе мы жывём у чаканні цудаў. А казкі жывуць сярод нас, трэба быць проста ўважлівымі, каб бачыць, дзе і калі яны пачынаюцца. Добрага ўсім настрою!