27.12.2024г. Краязнаўчае падарожжа “Знакамітыя людзі Бераставіччыны.Н.І.Пацэнка”

Краязнаўства, як ніякая іншая дысцыпліна, выхоўвае ў падрастаючага пакалення дачыненне да гісторыі сваіх продкаў, прымушае задумацца пра мінулае і сучаснасць праз пошук сваіх каранёў.У бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для наведвальнікаў прышкольнага лагера Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшло краязнаўчае падарожжа “Знакамітыя людзі Бераставіччыны.Н.І.Пацэнка”. Удзельнікам расказалі аб краязнаўчай дзейнасці Мікалая Іванавіча, аб тым, якія кнігі былі выдадзены з яго ўдзелам, пазнаёмілі з праектамі, прысвечанымі падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Краязнаўства – гэта вялікая праца, якая патрабуе вялікай аддачы, часу і сіл. Мікалай Іванавіч прылажыў шмат намаганняў, каб кожны бераставічанін жыў непарыўнай сувяззю падзей і традыцый, спадчынай і памяццю продкаў. Падчас сустрэчы дзеці паглядзелі прэзентацыю “Бераставіца – ты мая жывіца”.