27.12.2024 г. Святочная гульнявая праграма “У час шчаслівы навагодні”

Новы год – самае любімае свята не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых. Усім нам у гэты дзень хочацца верыць у казку. Новы год, як чараўнік, дапамагае тварыць цуды. Людзі чакаюць светлай казкі, навагодняга шчасця. “У час шчаслівы навагодні” – пад такой назвай у раённай бібліятэцы прайшло мерапрыемства ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы”. Дзед Мароз, Снягурачка і Баба Яга павіншавалі гасцей з надыходзячым святам. Падчас мерапрыемства праводзіліся вясёлыя гульні і конкурсы, вадзілі карагод вакол ялінкі, спявалі песні і чыталі вершы Дзядулі Марозу. Кожны атрымаў салодкія падарункі і шмат пазітыўных эмоцый.