28.12.2024г. Навагодні тэатралізаваны паказ “Сустракаем Новы год”.

Новы год — гэта любімае свята ўсіх дзяцей. Яго доўга чакаюць, чакаючы казку і цуды. 28 снежня бібліятэкар філіяла “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” сумесна з загадчыкам філіяла па культурна -дасугавай дзейнасці аг.Кватары падрыхтавалі і правялі для хлопчыкаў і дзяўчынак выдатны навагодні тэатралізаваны паказ “Сустракаем Новы год”. Дзеці пагрузіліся ў свет казкі, нечаканых прыгод, песень, карагодаў, танцаў,гульняў, конкурсаў і сюрпрызаў. Рабяты разам з вядучай і Снягуркай ратавалі Дзеда Мароза ад «ляснога паскуддзя». Дзеці з радасцю выконвалі ўсе заданні Кікімары, Лешага і Бабы-Ягі. Дзеці і бацькі атрымалі зарад станоўчых эмоцый і бадзёрага пераднавагодняга настрою.