03.01.2025г. Бяспечны круіз “Небяспечныя сітуацыі побач”

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы для прышкольнага лагера “Дружба” прайшоў бяспечны круіз «Небяспечныя сітуацыі побач» з мэтай выхавання бяспечных паводзін дзяцей у перыяд зімовых канікулаў. Мерапрыемства было накіравана на тое, каб навучыць дзяцей арыентавацца і ацэньваць экстрэмальныя і небяспечныя сітуацыі, авалодаць некаторымі навыкамі бяспечных паводзін дома, на вуліцы, у грамадскіх месцах. Гульня, якая праводзілася ў некалькі этапаў, уключала ў сябе гутарку аб бяспецы, гульню-размінку “Гэта я, гэта я”, гульню “Тушым пажар”, сітуацыйныя гульні “Небяспечныя прадметы”, “Першая дапамога”. У завяршэнне пазнавальнай і карыснай гульні ўдзельнікам прапанавалі замацаваць свае веды з дапамогай афармлення плаката па тэме бяспекі.