03.01.2025 г. Літаратурна-музычная кампазіцыя “Зімовыя замалёўкі”

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі для людзей шаноўнага ўзросту “Ад усёй душы” прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Зімовыя замалёўкі”. Загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі павіншавала прысутных з Новым годам. Усе разам распавядалі любімыя вершы пра зіму, спявалі песні, пагрузіліся ў свет зімовых пейзажаў, створаных рускімі мастакамі, разгадвалі зімовыя казкі. Удзельнікі падзяліліся ўспамінамі дзіцячых забаў, святкавання Каляд. Гэта было незабыўнае падарожжа, у якім кожны на імгненне адчуў Зімовае чараўніцтва.