04.01.2025г. Кніжная выстава ”Планета цудаў Мікалая Сладкова” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

04.01.2025г. Кніжная выстава ”Планета цудаў Мікалая Сладкова”

У гонар 105-гадовага юбілею расійскага пісьменніка-натураліста Мікалая Іванавіча Сладкова ў чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя А.М. Кавалеўскага арганізавана кніжная выстава «Планета цудаў Мікалая Сладкова» з дзіўнымі мастацкімі творамі аўтара. Мікалай Сладкоў натхняў многія пакаленні чытачоў сваімі творамі пра прыроду і прыгоды. Сладкоў — даследчык прыроды, арнітолаг, дзіцячы пісьменнік. Жыццёвае пакліканне пісьменніка-натураліста, вандроўцы выявілася яшчэ ў дзяцінстве, калі ён займаўся ў юнацкам гуртку і вучыўся мастацтву фотапалявання. Тады ён і напісаў свае першыя апавяданні. Але ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Сладкоў добраахвотнікам пайшоў на фронт, таму толькі ў 1953 г.выйшла ў свет яго першая кніга для дзяцей – «Срэбны хвост». У 1950-1970-х гг. створаны лепшыя кнігі выбітнага папулярызатара біялагічнай навукі і спевака роднай прыроды: «Чароўныя пёркі», «Планета цудаў», «Лясныя казкі», «З поўначы на поўдзень», «Зямля сонечнага агню» і іншыя. «Прырода-гэта дзіўная кніга. Ты толькі пачні чытаць яе і не адарвешся«, — казаў ён.

Сардэчна запрашаем да нас у бібліятэку! Прыходзьце і чытайце творы Мікалая Сладкова!

Прокрутить вверх