05.01.2025г. Фальклорная праграма “Рады вас вітаць, з Калядамі віншаваць”.

У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка”  прайшла фальклорная праграма “Рады вас вітаць, з Калядамі віншаваць”. Вось і прыйшло самае вясёлае і светлае зімовая свята — Каляды. Здаўна на Каляды праходзілі самыя шумныя гулянні з калядкамі, песнямі і святочнымі пачастункамі. Бібліятэкар расказала пра Каляды: пра іх гісторыю, як хадзілі па хатах і славілі нараджэнне Хрыста, якія спявалі калядкі, чым адорвалі гаспадары гасцей – калядоўшчыкаў. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах і з цікавасцю паспрабавалі сябе ў ролі калядоўцаў. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы весялосці, дабрыні і цяпла.