10.01.2025г. Бібліятэчная вечарына “Цудоўны лекар маёй душы”

10 студзеня ў філіяле “Пагранічная сельска бібліятэка” прайшло першае ў гэтым годзе пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО”. Падчас бібліятэчнай вечарыны “Цудоўны лекар маёй душы” удзельніцы мерапрыемства прыгадвалі прыказкі і прымаўкі на жыццёвыя тэмы, дзяліліся ўспамінамі, прымалі ўдзел у конкурсах і жартоўных віктарынах, якія для іх падрыхтавала бібліятэкар.  Эмоцыі, якія мы адчуваем на працягу ўсяго нашага жыцця маюць немалаважную ролю. Менавіта ад іх залежыць наш настрой, стаўленне да падзей і навакольных людзей. Добры настрой – цудоўны лекар душы.