10.01.2025г. Кніжны лабірынт “Параю кніжку добрую сябрам” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

10.01.2025г. Кніжны лабірынт “Параю кніжку добрую сябрам”

10 студзеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло першае ў гэтым годзе адкрытае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Знайка”. Падвялі вынікі 2024 года.   Запісаліся новыя ўдзельнікі. Намецілі планы на бягучы год. Дзецям вельмі падабаюцца ўсе мерапрыемствы, якія праходзяць падчас пасяджэнняў.Тут заўсёды радасна і весела. Дзеці атрымоўваюць шмат цікавага і карыснага, а таксама салодкія пачастункі. Вось і на першым занятку бібліятэкар прапанавала беспроігрышную навагоднюю латарэю, дзе кожны атрымаў падарунак на памяць.