11.01.2025г. Акцыя “З цяплом і пяшчотай” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

11.01.2025г. Акцыя “З цяплом і пяшчотай”

   Бібліятэкар філіяла “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” сумесна з загадчыкам філіяла  па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Кватары правялі акцыю “З цяплом і пяшчотай” у рамках рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы”. На адкрытым пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Кватарачанка” прысутнічалі госці: старшыня Пагранічнага сельскага савета Козел І.І. і намеснік дырэктара КСУП “Пагранічны Агра” па ідэалагічнай рабоце Журавенка А.У. Душэўная размова, вясёлыя конкурсы, святочныя песні спрыялі стварэнню добрага настою на прыемнай сустрэчы.

Прокрутить вверх