14.01.2025г. Урок памяці ”Ола-сястра Хатыні” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

14.01.2025г. Урок памяці ”Ола-сястра Хатыні”

14 студзеня прайшоў адзіны ўрок памяці «Ола — сястра Хатыні». Пра гістарычнае мінулае беларускага народа, пра генацыд у гады Вялікай Айчыннай вайны, пра трагедыю ў беларускай вёсачцы Ола Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці навучэнцам Вялікабераставіцкай школы распавяла бібліятэкар раённай бібліятэкі імя А.М. Кавалеўскага. Да вызвалення вёскі жыхары Олы не дажылі ўсяго два тыдні. Там загінула 1758 чалавек, у тым ліку 950 дзяцей, 508 жанчын, 100 мужчын і 200 старых. Вёска Ола-гэта 12 Хатыняў. На ўроку прагучала набатам, што нам важна захаваць гістарычную праўду не толькі для дарослых, але і для дзяцей, бо менавіта ім працягваць і прымнажаць закладзеныя яшчэ нашымі дзядамі і прадзедамі традыцыі і звычаі.На такіх уроках памяці мы вучымся шанаваць мір на нашай зямлі, – падвялі вынік заняткі навучэнцы.І гэта вялікае шчасце, што сёння мы маладое пакаленне беларусаў не ведаем, што такое вайна. Памятай сваё мінулае, каб была — БУДУЧЫНЯ.

Прокрутить вверх