14.01.2025г. Інфармацыйная прававая акцыя “Твой голас на карысць краіны” (Да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

14.01.2025г. Інфармацыйная прававая акцыя “Твой голас на карысць краіны” (Да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)

26 студзеня 2025 года адбудуцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні гэтага значнага мерапрыемства ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага бібліёграф правяла для наведвальнікаў прававую інфармацыйную акцыю “Твой голас на карысць краіны”. Бібліёграф напомніла чытачам аб тым, што  ў нядзелю, 26 студзеня, у Беларусі адбудуцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Але з 20 па 25 студзеня закон дазваляе выбаршчыкам прагаласаваць датэрмінова, і галасаванне праходзіць на тых жа ўчастках, што і ў асноўны дзень. Чытачоў пазнаёмілі з інфармацыяй, змешчанай на кніжна-інфармацыйнай выставе “Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.