15.01.2025г. Святочны вечар “Свята радасці і надзеі – Святое Нараджэнне Хрыстова” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

15.01.2025г. Святочны вечар “Свята радасці і надзеі – Святое Нараджэнне Хрыстова”

У раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для наведвальнікаў аматарскага аб’яднання “Вясёлка дабра” прайшоў святочны вечар “Свята радасці і надзеі – Святое Нараджэнне Хрыстова”. Удзельнікі мерапрыемства ўзгадалі падзеі, звязаныя з вялікім святам, апісаныя ў Бібліі, а таксама ўсім вядомыя легенды, абрады і прыметы свята. Загадчык аддзела абслугоўвання адзначыла, што з вялікага свята Нараджэння Хрыстовага пачынаюцца «каляды». Прысутныя ўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны. Усе ўдзельнікі мерапрыемства сышліся на думцы, што Каляды — адно з самых любімых зімовых свят, час радасці, падарункаў, сустрэч, сюрпрызаў і весялосці. Гэтае мерапрыемства стала выдатнай падставай для душэўных і вясёлых зносін. Яно пакінула шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў.