17.01.2025г. Актуальны дыялог “Зрабі свой выбар” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

17.01.2025г. Актуальны дыялог “Зрабі свой выбар”

У Беларусі ідзе актыўная падрыхтоўка да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія назначаны на 26 студзеня 2025 года. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Станіслававіч Кулісевіч прыняў удзел у актуальным дыялогу “Зрабі свой выбар”, які прайшоў 17 студзеня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: памочнік Дэпутата — Вольга Эдвардаўна Пілецкая, старшыня Бераставіцкага раённага савета дэпутатаў Павел Мікалаевіч Панкевіч, старшыня Пагранічнага сельскай выканаўчага савета — Іван Іванавіч Козел і настаяцель храма Прэпадобнай Еўфрасінні Полацкай, протаіерэй Сяргей Шэлест. Удзельнікі мерапрыемства адзначылі, што выбары — форма ўдзелу грамадзян Рэспублікі Беларусь у кіраванні дзяржавай. Гэта палітычны інструмент, дзякуючы якому грамадзяне надзяляюць уладнымі паўнамоцтвамі тых, каму давяраюць і ў кім бачаць свайго лідара, здольнага забяспечыць мір, развіццё і дабрабыт.