17.01.2025г. Урок прававых ведаў “Вучыся быць выбаршчыкам” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

17.01.2025г. Урок прававых ведаў “Вучыся быць выбаршчыкам”

Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага для вучняў 9”В” класа Вялікабераставіцкай школы падрыхтавалі ўрок прававых ведаў “Вучыся быць выбаршчыкам”. Хоць юным чытачам галасаваць яшчэ рана, але ім карысна ведаць аб асновах выбарчага права. Удзельнікам расказалі пра Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, пазнаёмілі з правамі і абавязкамі выбаршчыкаў, правіламі паводзін на выбарчых участках, а таксама з перадвыбарнымі праграмамі кандыдатаў у Прэзідэнты. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у віктарыне аб выбарах, у турніры “Юрыдычная кансультацыя”, конкурсе “Абракадабра” і гульне “Выбары класнага прэзідэнта”. У канцы мерапрыемства бібліятэкар заклікала прысутных пры дасягненні 18-гадовага ўзросту актыўна ўдзельнічаць у выбарах, выканаць свой грамадзянскі абавязак, бо ад гэтага залежыць іх будучыня і будучыня ўсёй краіны. 

У перыяд падрыхтоўкі выбараў бібліятэка паставіла сваёй задачай інфармаваць наведвальнікаў аб правядзенні выбарчай кампаніі. На абанеменце дзейнічае кніжная выстава “Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, у чытальным зале – інфармацыйны куток “Будучыню ствараем мы” і тэматычная паліца “Куток будучага выбаршчыка”.