18.01.2025г. Праект ”Веды без межаў” сустрэлі г. Гродна — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

18.01.2025г. Праект ”Веды без межаў” сустрэлі г. Гродна

18 студзеня ў рамках рэспубліканскай акцыі «Марафон адзінства» ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы ім. Е.Ф. Карскага адбылася сустрэча «Веды без межаў» з удзелам генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – Вадзіма Францавіча Гігіна. У ходзе мерапрыемства Бераставіцкая бібліятэка атрымала сертыфікат на падключэнне да аўтаматызаванай сістэмы  «Электронная бібліятэка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі», які адкрывае новыя магчымасці для карыстальнікаў бібліятэкі, падаючы магчымасць выкарыстання лічбавых копій дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Аўтаматызаваная сістэма ўключае разнастайныя матэрыялы: кніжныя выданні, аўтарэфераты дысертацый і дысертацыі на многіх мовах свету, плакаты, эстампы, паштоўкі і іншыя ізаматэрыялы.  Усяго-больш за 130 тысяч дакументаў.

Прокрутить вверх