18.01.2025г. Інфармацыйная гадзіна “Сёння ты – школьнік, заўтра — выбаршчык” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

18.01.2025г. Інфармацыйная гадзіна “Сёння ты – школьнік, заўтра — выбаршчык”

18 студзеня  ў  філіяле  “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла інфармацыйная гадзіна  “Сёння ты – школьнік, заўтра — выбаршчык”. Прысутныя актыўна адказвалі на пытанні віктарыны ,прымалі удзел у гульнях: “Піраміда выбараў”, “Так ці не”, разглядалі розныя сітуацыі. Дзеці  задавалі пытанні, якія іх цікавілі, а бібліятэкар адказвала на іх. Маладыя людзі даведаліся пра значныя падзеі ў гісторыі краіны, сістэму выбараў і іх значэнне для дзяржавы, пра свае правы і абавязкі як будучых выбаршчыкаў.