21.01.2025г. Святочная вечарына “Светлы вечар, ціхі вечар” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

21.01.2025г. Святочная вечарына “Светлы вечар, ціхі вечар”

Бібліятэчныя вячоркі для старэйшага пакалення, прысвечаныя святкаванню зімовых святаў на тэму “Светлы вечар, ціхі вечар” прайшлі ў раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся шмат карыснай інфармацыі пра святы, як іх святкавалі нашы продкі, якія спявалі песні, якія традыцыі і абрады былі. У ходзе правядзення мерапрыемства гучалі песні, вершы, прыказкі, былі праведзены гульні і конкурсы. Прысутныя падзяліліся сваімі сямейнымі традыцыямі, распавялі пра тое, як яны праводзяць гэтыя святы дома. Святочная вечарына прайшла весела, а галоўнае — душэўна і пазнавальна. За кубкам духмянай гарбаты госці акунуліся ў успаміны, прыадчынілі заслону таямнічых варожб і прароцтваў, якія робяцца толькі раз у годзе – на Каляды. Свята прайшло ў атмасферы ўсеагульнай весялосці, дабрыні і цяпла, дзякуючы кожнаму ўдзельніку, кожнаму прысутнаму.