22.01.2025г. Гадзіна-партрэт “Дзяцінства свет мне дарагі і блізкі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

22.01.2025г. Гадзіна-партрэт “Дзяцінства свет мне дарагі і блізкі”

70-ці гадовы юбілей дзіцячага пісьменніка Анатоля Зэкава адзначылі ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” цікава і весела. Кніжкі гэтага пісьменніка вельмі любяць дзеці і з задавальненнем вывучаюць яго творы па школьнай праграме. Падчас мерапрыемства бібліятэкар бліжэй пазнаёміла вучняў з яго жыццём і творчасцю. Пісаць такія цікавыя вершы яго падштурхоўваюць два ўнукі-непаседы, якія і падкідваюць яму розныя сюжэты. Кніжкі весела чытаюцца, бо сам аўтар чалавек вясёлы. Адна з апошніх яго кніжак, восьмая па ліку, з рыфмаванай назвай “Вожык без сараканожак”, вельмі спадабалася дзецям сваімі гумарыстычнымі вершамі. Такія кніжкі заўсёды запатрабавальныя сярод дзяцей.