23.01.2025г. Экалагічны ўрок “Як зімуюць жывёлы і птушкі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

23.01.2025г. Экалагічны ўрок “Як зімуюць жывёлы і птушкі”

23 студзеня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар”, якое працуе пры раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага. Тэма экалагічнага ўрока “Як зімуюць жывёлы і птушкі”. Дзеці пазнаёміліся з відамі аселых птушак, даведаліся аб характэрных асаблівасцях, ладзе жыцця птушак і жывёл. На шчасце дзікія жывёлы і птушкі здольныя адаптавацца і выкарыстоўваць свае інстынкты, каб перажыць зімовыя месяцы. Але суровае надвор’е часта ўносіць свае карэктывы ў паводзіны птушак і ім неабходная дапамога чалавека. Таму падкормка ў холады дапаможа перажыць зіму нашым меншым братам. Беражлівым адносінам да птушак і жывёлаў вучаць кнігі выдатных пісьменнікаў: Н. Сладкова, І. Тургенева, В. Біянкі, Е Чарушина.На занятку дзеці пачулі аб неабходнасці дапамагаць птушкам і жывёлам у зімовы перыяд, напрыклад, нарыхтоўваць насенне і семечкі, майстраваць кармушкі.