24.01.2025г. Урок маральнасці “Казка-хлусня, ды ў ёй намёк…” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

24.01.2025г. Урок маральнасці “Казка-хлусня, ды ў ёй намёк…”

   Казкі-гэта дзіўная чароўная краіна, у якой адбываюцца самыя незвычайныя цуды і ператварэнні. Яны вучаць нас жыццю, распавядаюць пра дабро і зло, дапамагаюць спазнаць свет. “Казка-хлусня, ды ў ёй намёк …” пад такой назвай прайшоў занятак аматарскага аб’яднання “Люстэрка” ў раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага. Дзеці здзейснілі падарожжа ў чароўную краіну казак, пабывалі на старонках любімых кніг і ўспомнілі герояў. Каб трапіць у гэтую краіну, дзецям трэба было адгадаць казачных герояў і назваць казкі, якія яны ведаюць. Дзяўчынкі і хлопчыкі з радасцю пагрузіліся ў чароўны свет разам з кнігамі. Школьнікі дружна справіліся з заданнямі. Яны збіралі пазлы-казкі, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульнях “Дадай слоўца”, “Успомнім казку”, “Чароўны партрэт” і дапамагалі героям. Напрыканцы мерапрыемства дзеці адзначылі, што казкі вучаць нас быць дабрэйшымі.

Прокрутить вверх