24.01.2025г. Урок – хроніка “Памяці ахвяр Халакоста” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

24.01.2025г. Урок – хроніка “Памяці ахвяр Халакоста”

24 студзеня ў філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” для старшакласнікаў прайшоў урок – хроніка “Памяці ахвяр Халакоста”. Падчас мерапрыемства, удзельнікі перанесліся ў 1933-1945 гады, дзе ад злачынстваў фашызму пацярпела шмат нявінных людзей і, галоўнае, дзяцей. Галоўны ўрок Халакоста — зямля наш агульны дом для ўсіх людзей розных нацыянальнасцяў і вер, і мы павінны быць памяркоўныя і паважлівыя адзін да аднаго.