28.01.2025г. Гадзіна мужнасці і патрыятызму «Халакост – трагедыя і урок чалавецству» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

28.01.2025г. Гадзіна мужнасці і патрыятызму «Халакост – трагедыя і урок чалавецству»

28 студзеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна мужасці і патрыятызму “Халакост – трагедыя і ўрок чалавецству” (у рамках дзяржпраекта “Генацыд беларускага народа”) У ім прынялі актыўны  ўдзел вучні сярэдніх класаў. Бібліятэкар пазнаёміла з выставай, што дапаўняла мерапрыемства,  расказала, што такое Халакост, прайшліся па ўспамінах сведкаў таго жудаснага часу,  што забрала жыццё мільёнаў нічым не павінных людзей. Вучні прачыталі вершы савецкага паэта Мусы Джаліля, які сам перажыў жахі нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў. Цікавымі і пазнавальнымі былі звесткі пра два гродзенскія ГЕТТА з кнігі Б.Ерузаліма “Боль памяці”. Вучні падзялілася сваімі думкамі на тэму Халакосту. Для сябе зрабілі вынік: трэба ўсім разам шанаваць мір на зямлі!