29.01.2025г. Гадзіна гісторыі “Помні — не забудзь!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

29.01.2025г. Гадзіна гісторыі “Помні — не забудзь!”

Да Міжнароднага дня папамяці ахвяр Халакосту бібліятэкар і культарганізатар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” правялі гадзіну гісторыі “Помні- не забудзь!”. На мерапрыемстве прысутнічаў намеснік пракурора Бераставіцкага раёна – Белаўс Дзяніс Віктаравіч. Спачатку бібліятэкар расказала, чаму менавіта 27 студзеня штогод адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. З заміраннем сэрца рабята слухалі аповед пра лагеры смерці, пра масавае знішчэнне людзей, пра варварскія метады і сродкі антыгуманных медыцынскіх эксперыментаў, якія праводзілі фашысты над ахвярамі халакосту, пра выпрабаванні хімічных прэпаратаў на людзях.
Даведацца аб аб’ектах і помніках Свету дзеці змаглі падчас прагляду мультымедыйнай прэзентацыі “Памятаць, каб жыць”. Удзельнікам мерапрыемства была прадстаўлена тэматычная выстава “Беларускае гета: месца смутку і памяці”.