06.02.2025г. Кніжная выстава “Ёсць памяць, якой не будзе забыцця” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

06.02.2025г. Кніжная выстава “Ёсць памяць, якой не будзе забыцця”

Да Дня памяці юнага героя-антыфашыста, які кожны год у Беларусі адзначаецца восьмага лютага, ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” арганізавана кніжная выстава “Ёсць памяць, якой не будзе забыцця”. Тут сабрана літаратура пра піянераў-герояў, чыё дзяцінства апаліла вайна. Пра подзвігі юных мсціўцаў, чые імёны высечаны на гранітных плітах, а помнікі напамінаюць нам пра іх. Прачытаўшы расказы аб вайне, можна ўявіць сабе праз якія выпрабаванні прыйшлося прайсці дзецям, ваяваўшым нараўне з дарослымі, каб сёння нашым дзецям свяціла мірнае сонейка. Пра гэта нельга забываць, каб не паўтарыць праяўленне фашызма. Пакуль мы помнім, мы – жывём!

Прокрутить вверх