06.02.25 г. Урок бяспечнасці ”Дзеці і інтэрнэт” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

06.02.25 г. Урок бяспечнасці ”Дзеці і інтэрнэт”

Інтэрнэт стаў неад’емнай часткай нашага жыцця. Але бяспека ў глабальнай сетцы датычыцца ўсіх, як дарослых, так і дзяцей. Міжнародны дзень бяспечнага Інтэрнэту адзначаецца штогод у другі аўторак лютага. Бібліёграф Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага правяла інфармацыйны урок «Дзеці і інтэрнэт». Мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу да праблемы дзіцячай бяспекі ў сетцы Інтэрнэт, павысіць інфармаванасць дзяцей аб магчымасцях выкарыстання Інтэрнэта. На пачатку сустрэчы супрацоўнік бібліятэкі распавяла, што такое Інтэрнэт, пералічыла асноўныя правілы, якія павінны ведаць дзеці перад пачаткам самастойнай працы ў сетцы, як абараніцца ад махлярства.

Прокрутить вверх