07.02.2025г. Гадзіна юнацкага патрыятызму ”Мы ганарымся подзвігам вашым!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

07.02.2025г. Гадзіна юнацкага патрыятызму ”Мы ганарымся подзвігам вашым!”

Да Дня памяці юнага воіна-антыфашыста сёмага лютага ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна юнацкага патрыятызму “Мы ганарымся подзвігам вашым”. На мерапрыемства былі запрошаны піянеры 5 класа разам з класным кіраўніком. Даведацца больш падрабязна пра піянераў-герояў Вялікай Айчыннай вайны дапамагла кніжная выстава “Ёсць памяць, якой не будзе забыцця”, з якой больш падрабязна пазнаёміла вучняў бібліятэкар. Аповеды дарослых і дзяцей пра вайну, матэрыялы з фотаздымкамі піянераў-герояў. Прыемна было тое, што вучні самі распавядалі пра сваіх сверснікаў, пра іх подзвігі і ганарыліся гэтым. У падцвярджэнне сваім расказам паглядзелі дакументальную кінастужку “Юныя героі Вялікай Айчыннай” і абмеркавалі яе. Класны кіраўнік Козел Жанна дапоўніла мерапрыемства. Яна распавяла вучням адкуль пачала адзначацца гэтая дата – 8 лютага. Расказала пра некалькі подзвігаў юных герояў-антыфашыстаў. Іх подзвіг назаўсёды застанецца ў памяці беларускіх школьнікаў, як прыклад мужнасці і гераізму сярод падлеткаў.
   Хвілінай маўчання вучні аддалі дань памяці сваім сверснікам, героям-антыфашыстам, якія загінулі за наша светлае будучае, за мірнае неба.
  Мерапрыемства было прысвечана важнай юбілейнай даце – 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Прокрутить вверх