07.02.2025г. Урок-гутарка “Даведачная літаратура для дзяцей школьнага ўзросту” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

07.02.2025г. Урок-гутарка “Даведачная літаратура для дзяцей школьнага ўзросту”

7 лютага для дзяцей 2 класа сярэдняй школы аг. Пагранічны прайшоў урок бібліятэчнай інфармацыйнай культуры ўрок-гутарка “Даведачная літаратура для дзяцей школьнага ўзросту”. Бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” распавяла вучням, якія кнігі можна аднесці да даведачнай літаратуры для дзяцей. Падкрэсліла, што гэта літаратура, якая змяшчае мноства розных звестак: дат, фактаў, лічбаў, назваў, імёнаў і займае пачэснае месца ў бібліятэцы. Нагадала, як трэба карыстацца даведачнай літаратурай, прадэманстравала дзецям разнастайныя слоўнікі і каляровыя энцыклапедыі.

Прокрутить вверх