08.02.2025г. Гадзіна карысных парад “100 парад для здароўя” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

08.02.2025г. Гадзіна карысных парад “100 парад для здароўя”

8 лютага ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло  пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка”: гадзіна карысных парад “100 парад для здароўя”. Размова ішла аб асновах здаровага ладу жыцця, а менавіта аб тым, што для захавання і ўмацавання здароўя неабходны аптымальны рэжым работы і адпачынку, збалансаванае харчаванне, дастатковая рухальная актыўнасць, адсутнасць шкодных звычак, а таксама пазітыўнае стаўленне да жыцця. Прысутныя  даведаліся шмат цікавага аб здаровым ладзе жыцця, яго складнікаў, аб карысных звычках. Мерапрыемства прайшло пазнавальна і цікава. Усе, хто прыйшоў на гадзіну, былі аднадушныя ў меркаванні, што здароўе — найважнейшая каштоўнасць чалавека, яго неабходна берагчы і ўмацоўваць у любым узросце.

Прокрутить вверх