11.02.2025г. Урок інфармацыйнай культуры. Школа вучобы “Электронны каталог бібліятэкі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

11.02.2025г. Урок інфармацыйнай культуры. Школа вучобы “Электронны каталог бібліятэкі”

11 лютага ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла школа вучобы для вучняў старэйшых класаў “Электронны каталог бібліятэкі”. Урок інфармацыйнай культуры пашырыў веды старшакласнікаў як правільна карыстацца даведачным апаратам бібліятэкі. Спачатку бібліятэкар пазнаёміла вучняў з алфавітным каталогам, дзе кожны меў магчымасць знайсці выбраны твор. У краязнаўчай картатэцы паспрабавалі адшукаць матэрыял пра свой аграгарадок. Картатэка газетна-часопісных артыкулаў  прадаставіла вучням разгорнутую інфармацыю матэрыялаў да 80-годдзя вызванення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
  Знаёмства з электронным каталогам бібліятэкі выклікала цікавасць, паколькі вучні старэйшых класаў ўжо не раз карысталіся ім і многія з іх ужо не раз звярталіся за патрэбнай інфармацыяй. Таму вельмі было прыемна, што на школе вучобы бібліятэкар змагла сама павучыцца ў старшакласнікаў, як правільна задаваць каманды, каб атрымаць патрэбную інфармацыю.

Прокрутить вверх