13.02.2025г. Гадзіна гісторыі “Памяць Афганістана” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

13.02.2025г. Гадзіна гісторыі “Памяць Афганістана”

Для навучэнцаў каледжа г.п. Бераставіца бібліятэкарам раённай бібліятэкі імя А. М. Кавалеўскага была праведзена гадзіна гісторыі “Памяць Афганістана”. Па традыцыі 15 лютага прынята ўспамінаць тых, хто прайшоў ваеннымі дарогамі афганскай зямлі, хто ведае цану жыцця, дружбе, узаемадапамозе. Многія з іх узнагароджаны ордэнамі і медалямі. На мерапрыемстве прагучала думка, што сённяшняе пакаленне не мае права забываць сваю гісторыю. Падлеткі пазнаёміліся з кнігамі і артыкуламі аб Афганскай вайне, з інфармацыяй аб ураджэнцах Бераставіцкага раёна, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак.

Прокрутить вверх