13.02.2025г. Дыялогавая пляцоўка “Імя подзвігу – Афганістан” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

13.02.2025г. Дыялогавая пляцоўка “Імя подзвігу – Афганістан”

Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў 13 лютага ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы адбылася дыялогавая пляцоўка “Імя подзвігу – Афганістан”. Яго ўдзельнікамі былі ветэраны афганскай вайны, прадстаўнікі органаў улады і моладзь. Вядучая пазнаёміла гасцей мерапрыемства з гістарычнымі падзеямі вайны ў Афганістане, а таксама расказала пра тое, як мужна і прафесійна выконвалі свой абавязак нашы салдаты, як у самых складаных умовах праяўлялі стойкасць і высакароднасць, захоўвалі вернасць ваеннай прысязе і абавязку. Мэта мерапрыемства: выхаванне патрыятычных пачуццяў у падрастаючага пакалення, пашырэнне ведаў аб айчыннай гісторыі, фарміраванне прадстаўлення аб воінскім абавязку і вернасці Радзіме, выхаванне пачуцця павагі да ветэранаў вайны ў Афганістане. Гэта асабліва актуальна ў нашы дні. Падчас мерапрыемства дзеці атрымалі змястоўную і вельмі цікавую інфармацыю аб трагічных падзеях у Афганістане ў 1979-1989 гг., а таксама пазнаёміліся з землякамі, якія ў той час адбывалі воінскі абавязак на афганскай зямлі. Дзеці слухалі аповеды воінаў-афганцаў, прысвечаныя тым далёкім дням. Напрыканцы ўсе удзельнікі ўшанавалі памяць аб загінуўшых на вайне. Таксама дзеці пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Афганістан – наша памяць і боль” і праглядзелі прэзентацыю “Афганістан у лёсах нашых землякоў”.

Прокрутить вверх