14.02.2025г Гадзіна памяці “Афганістан. Без права на забвенне”. — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

14.02.2025г Гадзіна памяці “Афганістан. Без права на забвенне”.

15 лютага адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 годзе завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. У памяць аб загінуўшых і ў гонар жывых воінаў у Бераставіцкай бібліятэцы традыцыйна праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі сумесна з спецыялістамі ТЦСАН Бераставіцкага раёна правялі гадзіну памяці “Афганістан. Без права на забвенне”. На фоне відэапрэзентацыі ішла размова пра падзеі вайны, подзвіг і гераізм нашых воінаў-афганцаў, якія з болем у сэрцах многіх людзей адбіваюцца праз гады. На мерапрыемстве распавялі пра розныя факты біяграфіі воінаў-афганцаў, абапіраючыся на ўспаміны воінаў і артыкулы “Бераставіцкай газеты” і “ Гродзенскай праўды”. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з выданнямі прадстаўленымі на выставе “Афганістан – наша памяць і боль”.

Прокрутить вверх