14.02.2025г. Сустрэча герояў “У памяці маёй жыве Афганістан” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

14.02.2025г. Сустрэча герояў “У памяці маёй жыве Афганістан”

14 лютага ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла сустрэча герояў “У памяці маёй жыве Афганістан”. Мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці воіна-інтэрнацыяналіста. На яе былі запрошаны ветэраны Афганскай вайны, якія з задавальненнем адгукнуліся і сталі героямі мерапрыемства. Бібліятэкар пазнаёміла з кніжнай выставай, якая змяшчае матэрыял пра падзеі той далёкай вайны. Тут можна пазнаёміцца з мастацкімі творамі М.Чаргінца і А.Тамонікава, а таксама дакументальнай хронікай ваенных дзеянняў. Прыклад стойкасці і гераізма савецкага салдата назаўсёды застанецца ў памяці многіх пакаленняў беларусаў. Аповеды воінаў-афганцаў заўсёды кранаюць сэрцы. Каб зберагчы памяць, трэба ведаць. Каб ведаць, трэба слухаць сведкаў і перадаваць гэтую памяць з пакалення ў пакаленне. Такія мерапрыемствы накіраваны, каб зберагчы гістарычную памяць нашага народа.

Прокрутить вверх