18.02.2025г. Выстава-раман “Прыгажосць беларускага рамана” (да 100-годдзя Івана Навуменкі) — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

18.02.2025г. Выстава-раман “Прыгажосць беларускага рамана” (да 100-годдзя Івана Навуменкі)

З нагоды 100-гадовага юбілею беларускага пісьменніка-класіка Івана Навуменкі ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” арганізавана кніжная выстава “Прыгажосць беларускага рамана”. Творы гэтага пісьменніка заўсёды выклікаюць цікавасць вучняў, яны вельмі вядомыя, карыстаюцца попытам як сярод дзяцей, так і дарослых. Выдаюцца на рускай і беларускай мовах. Чытаюцца лёгка, на адным дыханні і зыварожваюць чытача сваім жанрам і каларытам. На выставе змешчаны не толькі мастацкія творы, але  можна  пазнаёміцца з жыццём і творчым шляхам Івана Навуменкі, што само па сабе вельмі цікава. Чытачы, якія наведалі бібліятэку, не засталіся абыякавымі, звярнулі ўвагу і знайшлі для сябе творы, якія захацелася перачытаць і параіць сябрам.

Прокрутить вверх