19.02.2025г. Віншавальна — конкурсная праграма “Умелыя!Бравыя!Смелыя!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

19.02.2025г. Віншавальна — конкурсная праграма “Умелыя!Бравыя!Смелыя!”

 У раённай бібліятэцы для ўдзельнікаў аб’яднання “Вясёлка дабра” прайшла конкурсна-гульнявая праграма “Умелыя!Бравыя!Смелыя!”, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны. У ходзе мерапрыемства ўспомнілі гісторыю ўзнікнення свята і праверылі сябе ў інтэлектуальных, спартыўных спаборніцтвах. Весела і цікава прайшлі конкурсы “Наш салдат розумам багаты”, “Старшы па званню”, “Вясёлыя танкісты”, “Стралок”. Хлопцы адказалі на пытанне, якім жа павінен быць абаронца сваёй Радзімы і патлумачылі значэнне прыказак, успомнілі віды войскаў ва Узброеных Сілах і ваенныя прафесіі, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны. Усе паказалі сябе моцнымі, смелымі, спрытнымі і знаходлівымі.

Прокрутить вверх