19.02.2025г. Гісторыка-патрыятычная гадзіна “Дзяржава арміяй моцна“ — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

19.02.2025г. Гісторыка-патрыятычная гадзіна “Дзяржава арміяй моцна“

23 лютага-гэта асаблівае свята, калі дзеці могуць праявіць сваю гатоўнасць стаць абаронцамі Радзімы. У гэты дзень у іх прачынаюцца пачуцці бязмежнага патрыятызму і адданасці сваёй краіне, кожнае дзіця адчувае сябе важным членам дзяржавы. Таксама гэтае свята развівае эмацыйную ўспрымальнасць у дзіцяці, павагу да людзей, якія паклалі жыццё на абарону сваёй Радзімы. Напярэдадні гэтай даты ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка“ была праведзена гісторыка-патрыятычная гадзіна “Дзяржава арміяй моцна“. Хлопцы больш даведаліся аб прафесіі ваеннага і ваеннай тэхнікі. Праявілі сваю кемлівасць, веды і эрудыцыю, разгадваючы загадкі, крыжаванкі і складаючы словы.

Прокрутить вверх