19.02.2025 г. Інфагід “23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

19.02.2025 г. Інфагід “23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага ў рамках дня інфармацыі “Ёсць такая праца – Радзіму абараняць!” для вучняў 9 “А” класа быў падрыхтаваны інфагід “23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”. Бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй свята, расказала пра яго значнасць і важнасць, пра ганаровую місію абаронцы Айчыны, якая ў будучым пяройдзе да хлопчыкаў. У якасці першай “ваеннай падрыхтоўкі” хлопчыкі прынялі ўдзел у гульнявых конкурсах, у якіх ім актыўна дапамагалі дзяўчынкі. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава-інсталяцыя “Стаіць на варце Радзімы салдат”.

 

Прокрутить вверх