21.02.2025г. Гісторыка-праваслаўная гадзіна “Жывое слова-люстэрка душы” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

21.02.2025г. Гісторыка-праваслаўная гадзіна “Жывое слова-люстэрка душы”

Да Дня праваслаўнай кнігі бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” правяла гісторыка-праваслаўную  гадзіну  “Жывое слова-люстэрка душы”. На мерапрыемства быў запрошаны настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы аг. Масаляны айцец Іван. Ён расказаў пра значэнне чытання духоўнай літаратуры. Чытачы пазнаёміліся з самай галоўнай кнігай вернікаў — Бібліяй. Святкаванне Дня праваслаўнай кнігі ў Беларускай Праваслаўнай Царквы стала ўжо традыцыяй. Свята прымеркавана да даты выдання “Апостала” друкаром дыяканам Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам. Галоўная мэта святкавання — развіццё цікавасці да праваслаўнай кнігі, прывіццё любові да чытання ў падрастаючага пакалення, абазначэнне асаблівай ролі праваслаўнай літаратуры ў духоўным жыцці кожнага чалавека.

Прокрутить вверх