21.02.2025г. Урок бяспекі “Будзьце пільнымі!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

21.02.2025г. Урок бяспекі “Будзьце пільнымі!”

21 лютага бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правяла ўрок бяспекі “Будзьце пільнымі!” для вучняў 4 класа мясцовай школы. Тэмай урока была прафілактыка насілля і гвалту. Дзеці актыўна прымалі ўдзел у конкурсах, адказвалі на разнастайныя пытанні, з задавальненнем выконвалі заданні, прыводзілі прыклады правільных паводзін у небяспечных сітуацыях. Абмеркавалі, што жыццё – складаная штука, дзе хітра перамяшаныя дабро і зло, гонар і здрада, гвалт і каханне. І трэба валодаць ведамі, каб мець магчымасць адрозніваць адно ад другога і не дапускаць гвалту ў любой яго праяве. Усе разам прышлі да выніку, што ўсе людзі маюць права жыць без насілля.

Прокрутить вверх