21.02.2025г. Хвіліна гонару і славы “Стаяць на варце міру і спакою” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

21.02.2025г. Хвіліна гонару і славы “Стаяць на варце міру і спакою”

21 лютага ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, у рамках нядзелі патрыятызму, прайшла хвіліна гонару і славы “Стаяць на варце міру і спакою”, прысвечаная Дню абаронцы Айчыны.  На мерапрыемства запрасілі сваіх даўніх сяброў – пагранічнікаў пагранічнай заставы “Сямёнаўка”. А ў якасці ганаровага госця Сяргея Раманчука — ветэрана пагранічных войскаў,  жыхара аг. М.Бераставіца, які праходзіў тэрміновую службу на афганскай мяжы, за мужнасць і гераізм узнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі. Яго фотаздымак знаходзіцца ў школьным музеі, які наведалі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства. Экскурсавод правяла экскурсію па раздзелу “Мы ранены в душу тобой Афганистан”, а Раманчук паведаў пра сваю службу і за што атрымаў высокую ўзнагароду. Намеснік дырэктара ОАО “Малабераставіцкі элітгас” Таццяна Жэнгелевіч павіншавала ўсіх з надыходзячым святам і ўручыла госцю каштоўны падарунак. А пагранічнікі ў сваю чаргу, расказалі пра сваю службу на мяжы.
    Подзвіг салдата павінен быць прыкладам стойкасці, мужнасці і патрыятызму для моладзі. Герояў, якія жывуць сярод нас, мы павінны ведаць і ганарыцца іх подзвігам. Напрыканцы вядучыя павіншавалі нашых абаронцаў са святам, пажадалі ім здароўя і мірнага неба над галавой.

Прокрутить вверх