21.02.2025г. Этыкет-урок “Школьныя правілы этыкету” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

21.02.2025г. Этыкет-урок “Школьныя правілы этыкету”

Правілы паводзін у школе называюцца школьным этыкетам. Гэтая тэма важная для кожнага вучня, бо вучыцца і мець зносіны ў прыемнай атмасферы – гэта залог паспяховай вучобы. Для удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Люстэрка” ў раённай бібліятэцы прайшоў этыкет-урок “Школьныя правілы этыкету”. Школьнікі пазнаёміліся з правіламі школьнага этыкету і даведаліся, што яны існуюць для ўсіх, хто пераступае парог школы. Гэтыя правілы ўключаюць у сябе такія аспекты, як знешні выгляд, паводзіны на ўроках, у сталовай, у гардэробе, а таксама ўменне падтрымаць размову. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах і гульнях “Гарадок чароўных слоў”, “Змена”, “Рух забаронены” і іншых.

Прокрутить вверх