21.02.2025 Гадзіна роднай мовы “Размаўляй са мной па-беларуску” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

21.02.2025 Гадзіна роднай мовы “Размаўляй са мной па-беларуску”

21 лютага ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў Дзень беларускай мовы “Размаўляй са мной па-беларуску”. Цікава і незвычайна прайшло мерапрыемства для вучняў пятага класа.  Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з кніжнай выставай, распавяла пра гісторыю Дня роднай мовы. Правяла прэзентацыю любімых беларускіх слоў студэнтаў.  Падчас мерапрыемства стараліся размаўляць  толькі на роднай мове. Калі нешта не атрымоўвалася дапамагалі адзін аднаму. Разам пачыталі вершы на памяць, адгадвалі загадкі па тэме, паспрабавалі сказаць хуткамоўкі. І напрыканцы прачыталі дзесяць запаведзяў пра нашу мову і паслухалі песню “Гаворка беларуская”.

Прокрутить вверх